Польшча працуе над стварэннем дырэктыўнага чыгуначнага злучэння з Харватыяй
- 8.04.2025, 9:23
- 1,820

З Варшавы ў трэці паводле велічыні харвацкі горад Рыека можна будзе даехаць за няпоўны дзень.
Міністр інфраструктуры Польшчы Дарыюш Клімчак пацвердзіў навіны СМІ аб тым, што ягонае ведамства працуе над стварэннем дырэктыўнага чыгуначнага злучэння з Харватыяй, паведамляе «Польскае радыё».
Са слоў польскага міністра, з Варшавы ў трэці паводле велічыні харвацкі горад Рыека можна будзе даехаць за няпоўны дзень.
"Папярэдні графік паездкі наступны: абед у Варшаве, сняданак у Рыеку!", - напісаў міністр інфраструктуры Польшчы ў сваіх сацыяльных сетках.
Са звестак СМІ, планы аб стварэнні злучэння паміж Польшчай і Харватыяй з'явіліся яшчэ ў верасні 2024 года падчас візіту ганаровага консула Харватыі ў Міністэрства інфраструктуры Польшчы. Наступныя перамовы прайшлі ў сакавіку з удзелам міністраў інфраструктуры Харватыі, Славеніі, Аўстрыі і Польшчы.
Potwierdzam, pracujemy nad utworzeniem bezpośredniego połączenia kolejowego do Chorwacji. Wstępny harmonogram podróży jest następujący: obiad w Warszawie, śniadanie w Rijece! https://t.co/gvwL6vxixV
— Dariusz Klimczak (@DariuszKlimczak) April 7, 2025