19 красавiка 2025, Субота, 6:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск накінуўся на эканамічнага дарадцу Трампа

19
Маск накінуўся на эканамічнага дарадцу Трампа

Амерыканскі мільярдэр у жорсткай форме аблаяў Піцера Навара.

Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск накінуўся на эканамічнага дарадцу Белага дома Піцера Навара пасля яго крытыкі ў свой бок.

Маск пракаментаваў фрагмент інтэрв'ю Навара, дзе той заявіў, што мільярдэр - не вытворца аўтамабіляў, а зборшчык аўтамабіляў», а дэталі Tesla нібы вырабляюцца па ўсім свеце.

Так дарадца Трампа, які падтрымлівае тарыфы, адказаў Маску, які выступае за скасаванне мытаў.

«Навара - сапраўдны ідыёт», - напісаў Маск, дадаўшы, што той «тупейшы за кучу цаглін».

Паводле ўсякага вызначэння Tesla з'яўляецца найболей вертыкальна інтэграваным аўтавытворцам у Амерыцы з самым высокім адсоткам амерыканскага кантэнту. Навара варта спытаць фэйкавага эксперта, якога ён выдумаў, Рона Вару», – адзначыў мільярдэр.

«Рон Вара» - гэта анаграма імя Навара, якой ён ахрысціў выдуманага эканамічнага эксперта ў сваіх кнігах.

Яшчэ адна мянушка, якую выкарыстоўваў Маск у бок дарадцы Белага дома - «Піцер Тупаро» (у арыгінале - Peter Retarrdo).

Допісы амерыканскага мільярдэра сталі апошняй публічнай праявай яго сутычкі з Навара - адным з нямногіх людзей цяперашняй адміністрацыі, якія працавалі і за першым прэзідэнцтвам Трампа.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках