Украіна прапануе партнёрам тэставаць вайсковую прадукцыю на полі бою
6- 8.04.2025, 19:44
- 3,666

З такой ініцыятывай выступіў намеснік міністра абароны Украіны.
Украіна прапануе партнёрам магчымасць тэставання прадукцыі на полі бою і доўгатэрміновае партнёрства. Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны Украіны Валерый Чуркін падчас выступу на эстонска-ўкраінскім абаронна-прамысловым форуме, які адбыўся ў Кіеве.
У ім узялі ўдзел міністр абароны Эстоніі Хана Пеўкур, міністр у стратэгічных галінах прамысловасці Герман Смятанін, дырэктар Агенцтва абаронных закупаў Арсэн Жумадзілаў, а таксама прадстаўнікі прамысловасці абедзвюх краін, чыноўнікі і эксперты.
«Эстонія - сапраўдны сябар нашай краіны, і мы павінны нарошчваць прамысловае супрацоўніцтва. Сярод магчымасцяў, якія прапануе Украіна міжнародным партнёрам, - тэставанне прадукцыі ў рэальных умовах баявых дзеянняў і развіццё доўгатэрміновага партнёрства ў рамках супольных прадпрыемстваў», - сказаў Чуркін.
Ён намеціў ключавыя кірункі, дзе Сілы абароны маюць патрэбу ў дапамозе ад эстонскіх партнёраў, прынамсі, у процідзеянні БпЛА і ў сферы мадэрнізацыі ўзбраення, якое дзейнічае на полі бою.