Кітайскія салдаты ў палоне УСУ: Якая брыгада правяла аперацыю
5- 8.04.2025, 20:51
- 9,772

Іх узялі ў палон у Данецкай вобласці.
Кітайскія салдаты, якія ваявалі на баку Расеі, упершыню трапілі ў палон УСУ. Аперацыю правялі воіны 81 асобнай аэрамабільнай Слабажанскай брыгады ДШВ.
Пра гэта паведамляе Facebook-старонка брыгады.
«Ваяры 81-й асобнай аэрамабільнай Слабажанскай брыгады на днях узялі ў палон двух грамадзянаў Кітайскай Народнай Рэспублікі», – сказана ў паведамленні брыгады.
Там удакладнілі, што грамадзяне Кітая былі ў складзе падраздзялення расейскіх акупацыйных войскаў, у іх у руках была зброя.
Цяпер украінскія праваахоўныя органы праводзяць з палоннымі ўсе неабходныя працэсуальныя дзеянні.