Нэймар назваў каманду, якая пераможа ў Лізе чэмпіёнаў
- 8.04.2025, 21:17
- 2,328

Футбаліст каманды Бразіліі мяркуе, што трафей атрымае клуб з Гішпаніі.
Футбаліст каманды Бразіліі і «Сантаса» Нэймар зрабіў прагноз на фінальную частку Лігі чэмпіёнаў 2024/25.
33-гадовы нападнік назваў клубы, якія выйдуць у паўфінал.
Нэймар мяркуе, што мадрыдскі «Рэал» пройдзе лонданскі «Арсенал», а «Барселона» будзе мацнейшай за «Барусію» Дортмунд.
Бразілец упэўнены, што «Баварыя» адолее Інтэр, а ПСЖ – «Астан Вілу».
Акрамя таго, Нэймар мяркуе, што «Барселона» стане пераможцай Лігі чэмпіёнаў-2025.
Os palpites de @neymarjr pra Champions League… 🏆👀 pic.twitter.com/RI5LXNpiJ3
— Kings League Brazil (@Kings_LeagueBR) April 8, 2025