У ДАІ Менска расказалі, калі нельга будзе праехаць па праспекце каля музея ВАВ
5- 9.04.2025, 10:47
- 1,806

Названы пяць дат.
У Дзяржаўтаінспекцыі Менска папярэдзілі, што ў пэўны час шасці дзён нельга будзе праехаць па адцінку праспекта Машэрава каля Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (ВАВ). Абмежаванні ўвялі з прычыны падрыхтоўкі да мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі.
У ДАІ ўдакладнілі, што нельга будзе праехаць усім тыпам транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Даўмана да праспекта Пераможцаў з 21:00 да 23:00 гэтымі днямі.
10 красавіка,
15 красавіка,
17 красавіка,
22 красавіка,
24 красавіка.

Вартавыя дарог папрасілі ўдзельнікаў дарожнага руху ўлічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту ў названыя дні.