Украінскія вайскоўцы дронам знішчылі расейскі бамбавік Ту-22М3
18- 9.04.2025, 21:37
- 34,600

Самалёт коштам амаль 100 млн даляраў з'яўляецца носьбітам ракет Х-22.
Украінскія вайскоўцы знішчылі расейскі бамбавік Ту-22МЗ. «Адмінусаваць» самалёт, які з'яўляецца носьбітам ракет Х-22, удалося з дапамогай дрона.
Пра гэта заявіў гетман УСУ Аляксандр Сырскі, піша РБК-Украіна са спасылкай на ягонае інтэрв'ю LB.ua.
«Некалькі дзён таму нашымі ўдалымі дзеяннямі быў знішчаны далёкі бамбавік Ту-22М3», – расказаў ён.
Са слоў Сырскага, самалёт «акурат толькі прызямліўся».
«І наш робат яго знішчыў. Кошт - амаль 100 млн даляраў», - дадаў генерал.
Што вядома пра самалёт
Ту-22М (паводле класіфікацыі NАТО - Backfire) - звышгукавы далёкі стратэгічны бамбавік-ракетаносец са зменнай геаметрыяй крыла. Распрацаваны КБ Тупалева ў 1960-х гадах.
Вырабляўся ў двух асноўных мадыфікацыях - Ту-22М2 (зняты з узбраення ў 1990-х гадах) і Ту-22М3, які вырабляўся з 1978 да 1993 год і эксплуатуецца ВКС Расеі і зараз.
Акупанты выкарыстоўваюць яго падчас абстрэлаў па Украіне. Ён з'яўляецца носьбітам ракет Х-22. Акрамя таго, напрыклад, 9 траўня 2022 года з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-22М3 па цывільных аб'ектах у Адэскай вобласці было пушчана тры ракеты комплексу «Кінжал».