Мерц прапанаваў скасаваць «турбанатуралізацыю» ў Нямеччыне
11- 9.04.2025, 18:03
- 11,816

У ФРГ збіраюцца змяніць закон аб грамадзянстве.
У Нямеччыне збіраюцца змяніць закон аб грамадзянстве, каб павялічыць тэрмін пражывання ў краіне для ягонага атрымання, заявіў верагодны канцлер Фрыдрых Мерц на прэс-канферэнцыі пасля заканчэння кааліцыйных перамоваў перад фармаваннем ураду.
«Мы зноў зменім закон аб грамадзянстве. Так званая турбанатуралізацыя пасля заканчэнні трох гадоў больш не будзе праводзіцца», – сказаў ён.
Для атрымання нямецкага пашпарта неабходна пяць гадоў пражыць у краіне пры звычайнай натуралізацыі. Тэрмін тры гады вызначаецца для мужа і жонкі немцаў (шлюб павінен быць заключаны мінімум за два гады да падачы заявы) і пры наяўнасці асаблівых дасягненняў у пытанні інтэграцыі (напрыклад поспехі ў кар'еры або навучанні) – такое новаўвядзенне дзейнічае з мінулага года.
Для натуралізацыі ў Нямеччыне трэба ведаць нямецкую мову на ўзроўні не ніжэй за B1, прайсці тэст на веданне сацыяльна-прававых асноваў жыцця ў краіне, мець магчымасць самастойна забяспечваць сябе і сваіх утрыманцаў, не мець судзімасці.