Трамп прыпыніў увядзенне мытаў у дачыненні да больш як 75 краінаў
30- 9.04.2025, 21:11
- 9,612

На 90 дзён.
ЗША на 90 дзён узялі паўзу на ўвядзенне маштабных мытаў супраць гандлёвых партнёраў. На гэты тэрмін будзе дзейнічаць мыта 10%, абвясціў прэзідэнт Дональд Трамп у Truth Social.
«Я санкцыянаваў 90-дзённую Паўзу і істотна зніжаную на гэты перыяд узаемную мыту памерам 10%, якая таксама пачынае дзеянне неадкладна», – напісаў палітык.
Гэта звязана з тым, што больш за 75 краінаў звярнуліся да ЗША з просьбай абмеркаваць пастанову пра гандлёвыя бар'еры і мыты, яны «не прынялі ніякіх захадаў у адказ», растлумачыў Трамп.
Ён падкрэсліў, што Пекін зрабіў інакш і ўвёў мыты ў адказ, а таму для Кітая мыта павышаецца да 125 адсоткаў.