Украіна пачала больш эфектыўна нішчыць дронамі расейцаў
1- 1.05.2025, 12:36
- 2,254

За месяц знішчана 83 тысячы цэляў.
У красавіку падраздзяленні беспілотных сістэм Украіны павялічылі колькасць знішчаных варожых цэляў. Пра гэта паведаміў гетман УСУ Аляксандр Сырскі.
«Са звестак камандавання СБС УСУ, на працягу месяца нашымі дронамі знішчана больш за 83 тысячы мэт - гэта на 8% больш, чым у сакавіку. Эфектыўнасць знішчэння вырасла яшчэ на 5%», - напісаў Сырскі.
Ён таксама паведаміў, што правёў нараду ў пытаннях беспілотных сістэм, прыцягваючы да ўдзелу шырокае кола камандзіраў падраздзяленняў БПАК.
«У сваіх выступах яны падзяліліся ўнікальным досведам ужывання дронаў і дасягнення найлепшых вынікаў. Іх баявы досвед, арганізацыйныя і тэхналагічныя «ноў-хаў», прапановы аб развязанні праблемных пытанняў - самае каштоўнае ў такіх мерапрыемствах. Кірунак БпЛА для нас прыярытэтны, паколькі ён дазваляе стрымліваць ворага і знішчаць яго на адлегласці, захоўваючы жыццё і здароўе нашай пяхоты», - дадаў Сырскі.