1 траўня 2025, Чацвер, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуса памылкова адправілі ў ЛПП

6
Беларуса памылкова адправілі ў ЛПП

Ён з гэтым не змірыўся і пайшоў у суд.

У Магілёўскай вобласці суд вынес пастанову не накіроўваць грамадзяніна ў лячэбна-працоўны прафілакторый (ЛПП) і абараніць яго жыллёвыя і працоўныя правы, піша «Точка» са спасылкай на прэс-службу Генпракуратуры Беларусі.

Такім чынам была скасаваная папярэдняя пастанова суда. Давялося таксама выпраўляць яе наступствы.

Раней суд Ленінскага раёна Магілёва накіраваў магілёўца ў ЛПП. Працадаўца тут жа скарыстаўся гэтым і звольніў мужчыну. Затым было высяленне з інтэрната.

Сам гараджанін быў не згодзен з такой пастановай. Ён пайшоў у суд (але ўжо іншы), каб абараніць свае правы.

Высветлілася, што папярэдняя пастанова была вынесеная няправільна. Рэч у тым, што пры разглядзе цывільнай справы суд прыняў да ўвагі матэрыялы, “прадастаўленыя органам унутраных спраў з парушэннем заканадаўства”, і на іх аснове вынес пастанову аб задавальненні заяўленых патрабаванняў аб накіраванні гомельца ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

У выніку згодна з назіральным пратэстам пракурора Магілёўскай вобласці пастанову суда скасавалі. І пастанавілі не адпраўляць мужчыну ў ЛПП.

Таксама быў скасаваны загад наймальніка аб спыненні працоўнай дамовы з грамадзянінам.

Больш за тое, зараз мужчына можа не толькі вярнуцца на папярэдняе месца працы, але і засяліцца ў свой пакой у інтэрнаце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках