1 траўня 2025, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найстарэйшая жыхарка планеты памерла ў 116 гадоў

4
Найстарэйшая жыхарка планеты памерла ў 116 гадоў

Да каго перайшоў гэты тытул.

Найстарэйшая жыхарка планеты і самая ўзроставая манашка Іна Канабаро Лукас з Бразіліі памерла 30 красавіка ва ўзросце 116 гадоў і 326 дзён, паведамілі ў Кнізе рэкордаў Гінэса.

Іну Канабаро прызналі найстарэйшай жанчынай (і ўвогуле найстарэйшым чалавекам) у свеце ў студзені 2025 года — пасля смерці папярэдняй рэкардсменкі, японкі Томіка Ітаока.

Іна нарадзілася 8 чэрвеня 1908 года ў бразільскім горадзе Сан-Франсіску-дзі-Асіс. У дзяцінстве яна была настолькі худая і слабая, што многія не верылі, што яна дажыве нават да юнацтва. Але насуперак усім прагнозам яна стала не проста дарослай, а найстарэйшым чалавекам на планеце.

Сваё духоўнае пакліканне яна знайшла рана - ужо ў 16 гадоў. Навучанне на манашку Іна пачала 27 снежня 1928 года ў пансіёне Санта-Тэрэза-дэ-Хесус у горадзе Сантана-ду-Ліўрамента. Пазней яна пераехала ў Монтавідэа (Уругвай), дзе 27 ліпеня 1934 года прыняла манаскія абяцанні.

Вярнуўшыся ў Бразілію, Іна выкладала партугальскую мову і матэматыку ў школе ў Рыа-дэ-Жанэйра. За гады жыцця яна навучала дзяцей у розных месцах, а з 1980 года працавала ў правінцыйным доме манашак у Порту-Алегрэ.

Калі ёй споўнілася 110 гадоў, Папа Рымскі Францішак асабіста павіншаваў яе з днём нараджэння і скіраваў апостальскае бласлаўленне.

У Бразіліі таксама пражывае самы стары мужчына ў свеце. Гэта Жааё Марыньё Нета са штата Сэара, якому споўнілася 112 гадоў.

Пасля смерці Лукас званне самага старога чалавека ў свеце перайшло да Этэль Катэрхэм, жыхаркі ангельскага графства Сурэй, якой зараз 115 гадоў і 252 дні, піша Euronews.

Катэрхэм нарадзілася 21 жніўня 1909 года ў Шыптан-Белінгеры, Хэмпшыр, і з'яўляецца апошняй пакінутай у жывых падданай караля Вялікай Брытаніі Эдуарда VII, які кіраваў з 1901 да 1910 года і якога называлі «дзядзечкам Еўропы».

Калі летась Катэрхэм споўнілася 115 гадоў, яна стала толькі трэцяй брытанкай, якая дасягнула гэтага шаноўнага ўзросту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках