Бэсэнт: Зяленскі зараз мае «раял-флэш» у перамовах з РФ
3- 1.05.2025, 19:42
- 7,248

З яго слоў, зараз паміж народамі Украіны і ЗША няма рознагалоссяў.
Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт абнавіў фразу прэзідэнта Дональда Трампа, які заяўляў, што ўкраінскі лідар Уладзімір Зяленскі «не мае карт» у перамовах з расейцамі. У эфіры Fox Business ён выказаў меркаванне, што цяпер, пасля падпісанай дамовы аб карысных выкапнях, у прэзідэнта Украіны ёсць «раял-флэш».
«Ведаеце, як прэзідэнт Трамп казаў у Авальным кабінеце Зяленскаму: «У вас няма козыраў». Ну, ведаеце што? Прэзідэнт Трамп цяпер раздаў яму раял-флэш», - заявіў Бэсэнт.
З яго слоў, зараз гэтыя карты можна паказваць Крамлю. Ён падкрэсліў, што яны паказваюць адсутнасць рознагалоссяў у мэтах народаў Украіны і ЗША.
Раял-флэш з'яўляецца самай высокай камбінацыяй у покеры. Яна складаецца з пяці старэйшых карт аднолькавай масці: туза, караля, дамы, валета і дзясяткі.