2 траўня 2025, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны знішчылі 160 тысячаў цэляў за сакавік і красавік

Украінскія дроны знішчылі 160 тысячаў цэляў за сакавік і красавік

Галоўны камандзір УСУ Сырскі паказаў відэа.

Украінскія ваяры пры дапамозе беспілотнікаў атакавалі 160 тысячаў цэляў. Такія вынікі яны паказалі ўсяго за два месяцы.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на галоўнага камандзіра УСУ Аляксандра Сырскага ў Facebook.

«За апошнія два месяцы – сакавік і красавік – нашы дроны падбілі і знішчылі больш за 160 тысячаў варожых цэляў», – адзначыў генерал.

Ён дадаў, што эфектыўнасць выкарыстання дронаў расце з кожным месяцам. Гэта даказвае расейцам, што іх не чакаюць на ўкраінскай зямлі.

Сырскі падзякаваў украінскім абаронцам, якія дэманструюць дзейсную баявую працу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках