2 траўня 2025, Пятніца, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Уіткаф не хоча быць дарадцам Трампа ў нацбяспецы

4
CNN: Уіткаф не хоча быць дарадцам Трампа ў нацбяспецы

Афіцыйна пра адстаўку Уолца Белы дом пакуль не паведаміў.

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША датычна Блізкага Усходу Стыў Уіткаф сказаў асяроддзю, што не хоча займаць пасаду дарадцы кіраўніка дзяржавы ў нацыянальнай бяспецы, паведамляе CNN са спасылкай на крыніцы.

«Навошта яму [мяняць пасаду]? Каб займацца міжведамасным кіраваннем замест таго, што ён робіць цяпер?» – растлумачыў суразмоўца тэлеканала. Са словаў крыніцаў, Уіткаф усё ж можа стаць дарадцам, калі Трамп асабіста яго папросіць.

У тым, што Уіткаф стане дарадцам сумняваюцца і крыніцы CBS. Суразмоўцы журналіста Politico Марка Гальперына, наадварот, кажуць пра падтрымку кандыдатуры Уіткафа ў Белым доме.

Пасаду дарадцы ў нацбяспецы цяпер займае Майк Уолтц. Белы дом афіцыйна не паведамляў пра ягоную адстаўку, аднак CBS, The New York Times, Politico ды іншыя выданні высветлілі, што звальненне адбудзецца 1 траўня. Крыніцы Fox News паведамляюць, што адстаўка ўжо адбылася.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках