Трамп пацвердзіў адстаўку Уолца
2- 1.05.2025, 21:50
- 3,524

Абавязкі дарадцы ў нацыянальнай бяспецы будзе выконваць дзяржсакратар Рубіё, сумяшчаючы абедзве пасады.
Дарадца ў нацбяспецы Майк Уолц пакідае пасаду і вылучаецца на пасаду амбасадара ЗША ў ААН, заявіў прэзідэнт Дональд Трамп у Truth Social.
«За час службы ў вайсковай форме на полі бою, у Кангрэсе і ў якасці майго дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Майк Уолц упарта працаваў, ставячы інтарэсы нашай краіны на першае месца. Я ведаю, што ён будзе рабіць тое самае на сваёй новай пасадзе», – напісаў рэспубліканец.
Абавязкі дарадцы будзе выконваць дзяржсакратар Рубіё, сумяшчаючы абедзве пасады.