3 траўня 2025, Субота, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Лукашэнка «ўсыхае»

6
Экспэрт: Лукашэнка «ўсыхае»

Апошнія заявы дыктатара даюць падставу задумацца.

Паездкі Лукашэнкі ў Шклоўскі раён і Копысь сталі адказам на крытыку, кажа эканаміст Сяргей Чалы ў свежым выпуску перадачы на канале БРЦ.

- Як шмат мы казалі пра тое, што яму ўсё менш цікава займацца кіраваннем. І вось ён зараз паехаў з відавочным жаданнем паказаць, як ён усё ж удзельнічае ў раздачы наказаў для прыняцця пастаноў. І, шчыра кажучы, лепш бы ён гэтага не рабіў, таму што гэта ўсё выглядае вельмі дрэнна, — падзяліўся ўражаннем ад убачанага ў навінах аналітык.

Апошнія заявы Лукашэнкі дае падставу задумацца аб эвалюцыі яго ідэй, якія тычацца будаўніцтва жылля. Спачатку ў Беларусі рэалізавалі праграму аграгарадкоў, але высветлілася, што многія з іх пустуюць — «бо людзям працаваць няма дзе».

Тады з'явілася ідэя стварэння ў рэгіёнах інвестпраектаў, пад якія і будзе будавацца жыллё для работнікаў. І вось у Копысі прагучала ідэя аб будаўніцтве арэнднага жылля там, дзе трэба не людзям, а мэнэджмэнту прадпрыемстваў.

Або зусім абмежаваць будаўніцтва жылля ў Менску і абласных цэнтрах, накіраваўшы выбар людзей такім шляхам да пераезду ў гарадскія пасёлкі накшталт Копысі.

- Строга кажучы, гэта гучыць лагічна, калі не задумвацца над тым, што гэта цыркулярны аргумент. Прадпрыемствы павінны быць там, дзе людзі, а людзі там, дзе прадпрыемствы. Засталося зразумець, з чаго пачаць, — іранізуе Чалы.

Спробу зрабіць Копысь узорам для пераймання ў рамках усёй краіны эканаміст называе анекдотам, бо і на дрэваапрацоўчае прадпрыемства, і на сыраварню даводзілася прывозіць работнікаў. А для вытворчасці сыру малако завозілася з іншых месцаў. Эканамічнага сэнсу ў гэтым пацёмкінскім праекце ніякага, перакананы аналітык.

Больш за тое, тая ж сыраварня, якая належыць прыдворнаму бізнэсоўцу Сяргею Цятрыну, выклікае пытанні і ў самога Лукашэнкі.

Указы і распараджэнні дыктатара становяцца ўсё больш прымітыўнымі і шаблоннымі, адзначае Чалы. «Хлеба трэба выпускаць столькі, колькі трэба. А колькі не трэба-выпускаць не трэба»

- Ты паехаў паказваць, як ты ва ўсім разбіраешся. Замест гэтага ты дэманструеш «усё, што павінна быць - павінна быць, а што не павінна быць - быць не павінна» і «вы лепш за мяне ведаеце».

На думку Чалага, сёння мы назіраем вельмі цікавы працэс усыхання дамаганняў Лукашэнкі — ад маштабнай і ганебна скончанай мадэрнізацыі беларускай прамысловасці да «Зрабіце мне хаця б Шклоўскі раён ці хаця б Копысь».

- Уся краіна павінна напружыцца і зрабіць гэта. І нават там не атрымліваецца, дзе ты ведаеш кожны метр, дзе інвестарамі працуюць твае найлепшыя і блізкія сябры. Нават там не працуе так, як трэба. Загружанасць на 50%, людзей і сыравіну трэба вазіць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках