Байцы ГУВ знішчылі сістэму СПА, ліквідаваўшы 72 жаўнеры войска РФ
3- 2.05.2025, 11:23
- 4,846

Поспех украінскіх выведнікаў паказалі на відэа.
Украінскія выведчыкі прадаўжаюць скарачаць колькасць варожых падраздзяленняў на фронце: вайскоўцам ГУВ атрымалася не толькі знішчыць жывую сілу супраціўніка, але і вялікая колькасць тэхнікі.
З 24 красавіка да 1 траўня ваярам ГУВ удалося перавесці 72 акупанты ў статус «300-х» і «200-х» на розных кірунках фронту.
На відэа, апублікаваным у Telegram-канале ГУВ, паказалі, як вайскоўцы ліквідуюць супраціўнікаў у блізкім баі, а таксама выкарыстоўваючы БПЛА і артылерыю. Украінскім абаронцам удалося збіць 7 варожых дронаў, акупанты таксама засталіся без 6 антэн сувязі.
Намаганнямі ўкраінскіх вайскоўцаў у металалом ператвораныя 4 БТР і 4 артылерыйскія ўстаноўкі.
Байцы ГУВ знішчылі таксама 4 сістэмы РЭБ і істотна скарацілі аўтапарк войска РФ - на 26 адзінак.
«У выніку паспяховага ўдару пашкоджаная адна сістэма СПА», - падкрэслілі ў выведцы. У ГУР паабяцалі, што «апакаліпсіс» для акупантаў будзе трываць.