3 траўня 2025, Субота, 1:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дачка Біла Гэйтса рассакрэціла дыягназ мільярдэра

19
Дачка Біла Гэйтса рассакрэціла дыягназ мільярдэра

Пра яго бізнэсовец ніколі публічна не казаў.

Дачка амерыканскага бізнэсоўца і заснавальніка карпарацыі Microsoft Біла Гэйтса - Фібі Гэйтс - назвала псіхічны разлад, ад якога пакутуе ейны бацька. Са слоў дзяўчыны, прадпрымальніку дыягнаставалі сіндром Аспергера, што цягне за сабой яго асаблівыя паводзіны і «сацыяльную няёмкасць».

Як адзначае The Independent, адпаведную інфармацыю яна паведаміла падчас падкаста Call Her Daddy. Раней 69-гадовы мільярдэр ніколі публічна не казаў пра гэтую хваробу.

Дыягназ сузаснавальніка Microsoft Фібі Гэйтс рассакрэціла, распавядаючы вядоўцу, як знаёміла сваіх бойфрэндаў з бацькам. Яна заўважыла «для хлопца гэта было жудасна. Для мяне - смешна, бо мой тата досыць сацыяльна нязграбны. Як ён казаў раней, у яго сіндром Аспергера. Так што, па-мойму, гэта вельмі смешна»

Сіндром Аспергера - адна з формаў разладу аутычнага спектру. Людзі, якія пакутуюць на гэту хваробу, маюць сур'ёзныя праблемы з сацыялізацыяй, паўтаральныя паводзіны, абмежаванае кола інтарэсаў і цяжкасці з выяўленнем эмоцый.

Хоць Біл Гэйтс ніколі адкрыта не паведамляў аб наяўнасці сіндрому Аспергера, у сваіх мемуарах Source Code ён прызнаваўся: думаю, што калі б быў дзіцем у сучасным свеце, яму, магчыма, дыягнаставалі б аўтызм.

«У часы майго дзяцінства той факт, што мозг некаторых людзей апрацоўвае інфармацыю інакш, чым у іншых, не быў шырока зразумелы. Мае бацькі не мелі ніякіх указанняў або падручнікаў, якія б дапамаглі ім зразумець, чаму іх сын стаў такім апантаным пэўнымі праектамі, мог быць грубым і недарэчным, не звяртаючы ўвагі, як гэта ўплывае на іншых», – казаў прадпрымальнік.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках