3 траўня 2025, Субота, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінская выведка «паклала» серверы расейскіх правайдэраў

7
Украінская выведка «паклала» серверы расейскіх правайдэраў

Сталі вядомыя вынікі маштабнай DDoS-атакі.

Кіберспецыялісты Галоўнай управы выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны атакавалі серверы расейскіх правайдэраў у выніку чаго тысячы расейцаў засталіся без Інтэрнэту.

Пра гэта паведамляюць крыніцы РБК-Украіна.

З 30-га красавіка да 2-га траўня расейскія СМІ і мясцовыя суполкі паведамлялі пра шматлікія скаргі карыстальнікаў, якія не маглі скарыстацца паслугамі інтэрнэт-правайдэраў.

Таксама ў выніку DDoS-атакі былі перагружаныя і выведзеныя з ладу серверы філіялаў чатырох філіялаў кампаніі ў Сібіры, а менавіта ў:

Новасібірску;

Новакузнецку;

Кемераве;

Краснаярску.

"Прадстаўнікі інтэрнэт-правайдэраў пацвярджаюць факт магутнай DDOS - атакі, фіксуюць збоі ў працы «асабістага кабінета» і мабільнага дадатку «мае Сібсеткі», а таксама заклікаюць карыстальнікаў спыніць скаргі, бо такім чынам перагружаецца яшчэ і тэлефонная лінія», - расказалі крыніцы.

«Сібсеткі»

Тэлекам-аператар «Сібірскія сеткі» быў заснаваны ў 2004-м і выконвае паслугі шырокапалоснага інтэрнэту, IP-тэлефаніі і лічбавай тэлевізіі.

Аператар працуе ў 39 гарадах Сібіры.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках