3 траўня 2025, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці дабяруцца снегапады да Беларусі?

Ці дабяруцца снегапады да Беларусі?

Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на выходныя.

Паводле інфармацыі Telegram-канала пра надвор'е Nadvorie, 2 траўня Беларусь будзе заставацца ў грэбні антыцыклону, што гарантуе беларусам добрае, малавоблачнае надвор'е: у сярэднім +14..+16°С, а па захадзе краіны — да +19..+22°С.

Аднак, ужо да вечара, прыкладна да 22:00, са слоў спецыялістаў, з паўночнага захаду «падыдзе халодны фронт з ліўнямі і магчыма нават з навальніцамі».

«Фронт будзе перамяшчацца на паўднёвы ўсход і гадзінам да 3 раніцы зона яго ападкаў дасягне Менска. Зона ападкаў не суцэльная, ліўні пройдуць толькі месцамі, найбольш інтэнсіўныя — па поўначы Беларусі», — далі свой прагноз аўтары канала.

Чакаецца, што ў суботу, 3 траўня, у Беларусі будзе дастаткова цёпла — да +18..+24°С, але па поўдні і ўсходзе Беларусі могуць прайсці ліўні з навальніцамі.

У нядзелю, 4 траўня, паводле інфармацыі Белгідрамета, варункі надвор'я ў краіне будуць абумоўленыя «хвалевым цыклонам», цэнтр якога перамесціцца з тэрыторыі Польшчы. Сіноптыкі спрагназавалі «складаныя варункі надвор'я» - пераважна воблачнае надвор'е, з моцнымі дажджамі і навальніцамі на большай частцы тэрыторыі краіны, з моцным парывістым ветрам месцамі.

Пры гэтым сыходзіць у нуль тэмпература паветра не будзе нават ноччу, паабяцалі спецыялісты: ноччу не ніжэй +2 +8°С (па поўдні-да +9 +13°С), удзень ад +7°С па паўночным захадзе да +24°С па паўднёвым усходзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках