24 ноября 2024, воскресенье, 20:08
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Артур Фінькевіч падаў касацыйную скаргу

5

Актывіст маладзёжнай апазіцыі Артур Фінькевіч падаў 26 снежня касацыйную скаргу на рашэне суда Кастрычніцкага раёна Магілёва. Пра гэта БелаПАН паведаміла яго сяброўка Таццяна Шапуцька.

Паводле яе слоў, А.Фінькевіч у касацыйнай скарзе поўнасцю адмаўляе сваю віну, прызнанне, зробленае ім падчас суда, і лічыць асуджэнне незаконным. Свае дзеянні на судзе ён тлумачыць тым, што ў той момант быў у дрэнным фізічным і псіхалагічным стане і не мог адэкватна рэагаваць на ход працэсу, бо знаходзіўся пад уздзеяннем лекаў.

Касацыйная скарга павінна быць разгледжана Магілёўскім абласным судом у месячны тэрмін. Увесь гэты час А.Фінькевіч будзе знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Нагадаем, 20 снежня А.Фінькевіч, адзін з лідэраў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт», быў прыгавораны да 1,5 года пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Магілёва, прызнаўшы А.Фінькевіча вінаватым ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 415 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі).

А.Фінькевіч быў затрыманы ў Мінску ноччу 30 студзеня 2006 года за нанясенне на сцяну надпісу «Мы хочам новага!». 10 мая 2006 года суд Першамайскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у злачынстве, прадугледжаным ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (злоснае хуліганства), і прыгаварыў да двух гадоў абмежавання волі. Маладзёжны актывіст адбываў пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 43 Магілёва. 7 чэрвеня 2007 года яму было адмоўлена ва ўмоўна‑датэрміновым вызваленні.

30 кастрычніка стала вядома, што А.Фінькевічу выстаўлена новае абвінавачанне — на падставе арт. 415 КК. Матывам была вялікая колькасць адміністрацыйных спагнанняў нібыта за парушэнне рэжыму. Згодна з гэтым артыкулам прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да трох гадоў.

Написать комментарий 5

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях