26 декабря 2024, четверг, 5:34
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Верталёт зачапіўся за правады ў цэнтры Мінска?

23

Відавочцы сцвярджаюць, што здарэнне адбылося над Палацам спорту. У Мінабароны пра гэта не чулі.

Надзвычайнае здарэнне ў небе над цэнтрам Мінска адбылося ў мінулую суботу. Як расказваюць відавочцы, верталёт з прывязаным дзяржаўным сцягам праляцеў вельмі нізка над праспектам Пераможцаў і зачапіў кабель, які ідзе з даху будынка «Белкаапсаюза» да Палаца спорту. Усё гэта адбывалася падчас спартовага свята, прысвечанага 3 ліпеня.

«Верталёт, калі ляцеў, проста зачапіў заднім вінтом вось гэты дрот, – прыгадвае відавочца Зміцер. – Мне падалося, што ён перарубіць цалкам кабель. Я ведаю, як гэтыя кабелі робяцца. Там ідзе металічны тросік і кабель. Відаць ён перарубіў толькі тросік, а кабель застаўся на месцы. Верталёт ляцеў на вышыні 9 паверха. Натуральна ўсе гэта бачылі і трошкі прабег халадок па спіне».

Кабель злучае два будынкі. З яго дапамогай Мінгарсвятло цэнтралізавана ўключае знешняе асвятленне. Напругі ў ім няма, бо кабель кіруючы, выкарыстоўваецца толькі для сінхроннага запуску. Падобны ж цягнецца і да суседняга будынка – гасцініцы «Юбілейная».

Іншыя відавочцы гавораць, што верталёт мог зачапіцца сцягам, а не заднім вінтом.

«Я сама не паспела пабачыць, а мой муж кажа: Ой, глядзі верталёт. А я ўжо пабачыла, як ён уляцеў. Верталёт нёс беларускі сцяг, і сцягам, ці чым, зачапіў. Муж кажа, што верталёт ледзь выпутаўся».

Здарэнне адбылося паміж будынкам «Белкаапасаюза» і Палацам спорту амаль над галовамі людзей, якія прыйшлі на спартовае свята.

«Вядома, магло здарыцца ўсё, што хочаш. Провад мог закруціцца на задні прапелер, верталёт мог згубіць раўнавагу. Я не магу сказаць, што гэта было над нашымі галовамі, але гэта было вельмі блізка, побач з намі», – гаворыць Зміцер.

Між тым у Мінабароны Еўрарадыё распавялі, што пра такое здарэнне не ведаюць.

«У мяне такой інфармацыі няма, а каментаваць тое, што нехта сказаў, на жаль, не магу», – кажуць у прэс-службе міністэрства.

Дзякуй Богу, на гэты раз трагедыі не адбылося. Аднак гэта ўжо не першы выпадак, які прымушае мінчан пахвалявацца. Падчас леташняга параду ўсіх напужаў ваенны самалёт, які праляцеў нізка над шматпавярховікамі.

Написать комментарий 23

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях