23 марта 2025, воскресенье, 15:07
Поддержите
сайт
Сим сим,
Хартия 97!
Рубрики

Івонка Сурвілла: Карыстайце з кожнай нагоды, каб прыцягваць увагу да Беларусі

2
Івонка Сурвілла: Карыстайце з кожнай нагоды, каб прыцягваць увагу да Беларусі
Івонка Сурвілла

Старшыня Рады БНР звярнулася да беларусаў з нагоды Дня Волі.

Старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла звярнулася да беларусаў з віншаваннем з нагоды Дня Волі - 2025:

— Дарагія мае Суродзічы Беларусы!

Вітаю Вас з гэтай найважнейшай датай сучаснай гісторыі нашай Бацькаўшчыны, 25-га Сакавіка 1918-га году, калі наш народ абвясьціў незалежнасьць і волю свае дзяржавы, Беларускай Народнай Рэспублікі.

Хаця мы не змаглі тады абараніць нашую незалежнасьць,

абвешчаньне Беларусі сувэрэннай дзяржавай змусіла бальшавікоў стварыць БССР а існаваньне БССР дазволіла беларусам у 1991 годзе абвесьціць незалежную Рэспубліку Беларусь.

Абавязкам кожнага Беларуса ёсьць сёньня зьберагчы гэтую незалежнасьць.

Нягледзячы, на жаль, на падзеі 2020-году і на нашую дзейнасьць у сьвеце, сусьветныя СМІ ўсё часьцей забываюцца пра нашае існаваньне, асабліва калі гавораць пра вайну ўва Украіне.

Дарагія мае суродзічы, не давайце ім забывацца!

Гэтак жа, як Канада зьядналася як ніколі, каб бараніцца ад

пагрозаў свайго паўднёвага суседа, як яднаюцца ўсе народы, калі адчуваюць патрэбу бараніць свае інтарэсы, – прыйшоў час усім нам адчуць як ніколі нашую прыналежнасьць да нашае зямлі і наш абавязак бараніць яе ад усіх захопнікаў – як ворагаў, гэтак і невукаў, якія за 34 гады яшчэ не ўцямілі, што ў цэнтры Эўропы жыве сувэрэнная нацыя,

якая мае такія самыя правы на існаваньне як і яны.

У гэты час, калі ў Беларусі наш народ пад ботам тырана,

зьвяртаюся да Беларусаў замежжа, якім ніхто не забараняе

прадаўжаць змаганьне за волю і лепшую долю нашага народу:

карыстайце з кожнай нагоды, каб прыцягваць увагу палітыкаў і грамадзян краін, якія вам далі прытулак, што ў цэнтры Эўропы не адзін, а два народы церпяць ад Маскоўскага імпэрыялізму, і што Беларусі ніхто не памог, калі яна дамагалася вызваліцца ў 2020-м годзе.

25-га Сакавіка ізноў пакажыце сьвету, што вы таксама маеце

права быць вольным народам на сваёй вольнай зямлі.

Дык памажы Нам, Божа!

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвілла,

Старшыня Рады БНР

Написать комментарий 2

Также следите за аккаунтами Charter97.org в социальных сетях